Каб скараціць выпадкі крадзяжоў

У мэтах павышэння бяспекі пажылых людзей у РАУС распрацаваны план мерапрыемстваў па прафілактыцы, выяўленні і спыненні злачынных пасягальніцтваў у дачыненні да састарэлых  грамадзян.

У ходзе іх правядзення супрацоўнікі міліцыі наведваюць пажылых грамадзян па месцы жыхарства, каб расказаць ім аб правілах бяспекі і тым самым папярэдзіць здзяйсненне ў дачыненні да іх злачынстваў.

Згодна праведзенага аналізу, колькасць злачынстваў у дачыненні да пажылых людзей з кожным годам зніжаецца, але яны яшчэ ёсць, і асноўным відам па-ранейшаму застаюцца крадзяжы.

Для папярэджання гэтага віду злачынства неабходна выконваць наступныя правілы:

— не пускаць у хату незнаёмых;

— не пакідаць ключы ад кватэры ці дома ў лёгкадаступных месцах;

— каштоўныя рэчы і зберажэнні захоўваць там, куды цяжка дабрацца;

— не пакідаць адкрытымі балконы і форткі ў доме;

— не расказваць нікому аб сваім дабрабыце. Памятаць пра тое, што балбатун – знаходка для злачынцы;

— не быць староннім назіральнікам, калі ў вас на вачах адбываецца злачынства.

Калі вы сталі відавочцай супрацьпраўных дзеянняў, неадкладна паінфармуйце органы ўнутраных спраў па тэлефонах: 102, 71-220, 51-956, 8-029-330-47-76 (мабільны).

Выявіўшы сляды ўзлому жылля, не заходзьце ў кватэру, паклічце на дапамогу суседзяў і неадкладна тэлефануйце ў міліцыю. У выпадку, калі вы ўвайшлі ў кватэру і пабачылі, што ў ёй пабываў злодзей, нічога не кранайце да прыбыцця міліцыі.

Аляксандр

БАЛДЫШЭЎСКІ,

начальнік аддзялення крымінальнага

вышуку РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *