Па 19 чэрвеня АДАІ РАУС праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ, звязаных з кіраваннем транспартнымі сродкамі грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення

Па 19 чэрвеня АДАІ РАУС праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ, звязаных з кіраваннем транспартнымі сродкамі грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама ў адносінах да вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання.

Літаральна кожны дзень супрацоўнікі ДАІ вобласці выяўляюць і адхіляюць ад кіравання транспартам не адзін дзясятак нецвярозых вадзіцеляў. Тым самым яны прадухіляюць сур’ёзныя аварыі, якія маглі б адбыцца па віне гэтых людзей.

Калі вам сталі вядомы выпадкі кіравання транспартам нецвярозымі вадзіцелямі, не маўчыце, адразу паведамляйце аб гэтым супрацоўнікам дзяржаўтаінспекцыі або па тэлефоне 102.

АДАІ РАУС папярэджвае: п’янства на дарозе – страшэннае зло, а нецвярозы вадзіцель – патэнцыяльны забойца!

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *