Сяброўскія адносіны

Дэлегацыя Бялыніцкага раёна па запрашэнні адміністрацыі горада-пабраціма Рыльск Курскай вобласці прыняла ўдзел у XVIII міжрэгіянальным універсальным аптова-рознічным кірмашы “Курскі Карэнскі кірмаш-2018”. Гэта мерапрыемства сабрала звыш за сем тысяч гасцей і ўдзельнікаў з 43 рэгіёнаў Расіі і 32 краін блізкага і далёкага замежжа.

дэлег2

Пасля ўрачыстага адкрыцця кірмашу госці мелі магчымасць прагуляцца па выставачных павільёнах і гандлёвых пляцоўках, ацаніць тавары. Усюды праводзіліся дэгустацыі: частавалі в’етнамскай гарбатай, каўказскімі вінамі, малдаўскім гарбузовым мёдам…

На галоўнай сцэне фэсту выступалі 28 творчых калектываў, у тым ліку і народны ансамбль народнай песні “Вабічанскія ўзоры” Вішоўскага СЦКіВЧ. Калектыў атрымаў пасведчанне афіцыйнага ўдзельніка Курскага Карэнскага кірмашу.

Алеся БЕЛЯЗЯКА,

метадыст РЦК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *