Беражыце сваю маёмасць

З пачаткам летняга сезона на тэрыторыі раёна і вобласці павялічваецца колькасць злачынстваў, звязаных з крадзяжамі веласіпедаў.

Міліцыянеры ў чарговы раз нагадваюць, што выкананне мер засцярогі дапаможа забяспечыць захаванасць вашых веласіпедаў і іншай маёмасці:

– не пакідайце веласіпеды ў месцах агульнага карыстання без нагляду;

– ні ў якім разе не давайце незнаёмым людзям карыстацца вашым двухколавым транспартам;

– пастаўце на дачы ўмацаваныя дзверы з надзейнымі запорнымі прыладамі і, па магчымасці, рашоткі;

– не захоўвайце на дачах каштоўную маёмасць;

– будзьце ўважлівымі, выкарыстоўвайце ўзаемнае добрасуседскае назіранне за дачамі.

Калі вы ўсё ж такі сталі ахвярай злачынства, старайцеся запомніць асаблівыя прыкметы злачынцы, па якіх міліцыя хутчэй зможа арганізаваць пошук. Неадкладна паведаміце пра здарэнне па тэл. 102.

Згодна арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за крадзёж веласіпеда, а таксама іншай маёмасці прадугледжана адказнасць у выглядзе грамадскіх работ альбо штрафу ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Сяргей КРАСНОЎ,

начальнік РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *