«Цыркачам» на дарозе не месца!

На якія толькі хітрасці не ідуць парушальнікі ПДР, каб пазбегнуць прадугледжанай законам адказнасці!

9 чэрвеня падчас нясення службы на вуліцах райцэнтра экіпаж АДАІ РАУС звярнуў увагу на матацыкл “Сузукі”, вадзіцель якога, убачыўшы патрульны аўтамабіль, спрабаваў уцекчы. Пасля неаднаразовых патрабаванняў спыніцца кіроўца толькі прыбавіў “газу”. У выніку, пасля нядоўгага пераследу матацыкліст быў спынены. Высветлілася, што ён не мае права кіравання гэтым транспартным сродкам. У адносінах да “ліхача” супрацоўнікі АДАІ склалі 9 адміністрацыйных пратаколаў, матацыкл адправілі на ахоўваемую стаянку. Гора-байкер панясе адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу памерам да 70 б.в. (1715 руб.)

12 чэрвеня а сёмай гадзіне вечара бялынічанін, кіруючы аўтамабілем “Пежо”, страціў пільнасць і наехаў на фасад прыватнага дома. У выніку ДТЗ пашкоджаны і дом, і аўто небаракі. Адразу ж пасля здарэння вадзіцель уцёк з яго месца. Дый яшчэ выпіў спіртнога, каб зняць атрыманы стрэс.

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі хутка адшукалі пашкоджаны аўтамабіль і ўстанавілі асобу вадзіцеля. Мужчыну, які самавольна пакінуў месца ДТЗ, чакае сур’ёзная адміністрацыйная адказнасць.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *