Канікулы без дыму і агню

Канікулы – час, калі многія дзеці адпраўляюцца ў дзіцячыя лагеры, а хтосьці – да бабуль і дзядуль ці проста застаецца дома. Магчыма, без нагляду дарослых.

Ці ведае дзіця правілы бяспекі, ці зможа само зрэагаваць у экстранных сітуацыях – гэта тое, пра што неабходна задумацца бацькам перш, чым пакінуць яго аднаго.

З пачаткам вялікіх летніх канікул стартавала рэспубліканская акцыя МНС “Канікулы без дыму і агню”. Усе тры месяцы супрацоўнікі МНС будуць навучаць дзяцей і дарослых правілам бяспекі ў школьных і летніх аздараўленчых лагерах.

Маленькім наведвальнікам будуць паказваць фільмы, тэматычныя мультфільмы, правядуць з імі віктарыны па АБЖ, конкурсы. Акрамя таго, дзецям прапануюць абмеркаваць сітуацыйныя задачы, дзе іх аднагодкі патрапілі ў надзвычайныя сітуацыі.

Не абыдзецца без брашур, лістовак і іншай нагляднай прадукцыі. Акрамя работы з дзецьмі, увага будзе нададзена і навучанню персаналу, дзяжурных, выхавальнікаў і ўсяго калектыву ўстаноў адукацыі правілам бяспекі.

Выратавальнікі заклікаюць бацькоў, бабуль і дзядуль, а таксама старэйшых братоў і сясцёр далучыцца да іх. Пагаварыце з дзецьмі пра небяспеку і адказнасць, да якіх могуць прывесці бяздумныя дзеянні. Звярніце ўвагу на такія тэмы, як бяспека на вадзе, пясчаныя кар’еры, гульні з запалкамі. Навучыце дзяцей правільна дзейнічаць у выпадку НС. Ні ў якім разе не пакідайце маленькіх дзяцей адных.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *