Прыцягнуты да адказнасці
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў КУП “Магілёўаблдарбуд” і яго даччынным прадпрыемстве “УГПК-Аблдарбуд” выяўлены сістэмныя парушэнні заканадаўства.
Гэтыя прадпрыемствы не ў поўнай меры кампенсавалі ў рэспубліканскі бюджэт грашовыя сродкі за карыстанне зямельнымі ўчасткамі пры распрацоўцы кар’ераў.
На сённяшні дзень у бюджэце недалічыліся больш за 400 тыс. рублёў. Пры гэтым, па “УГПК-Аблдарбуду” даўгі перад бюджэтам існуюць з 2010 года.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 7 службовых асоб.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.