Уступная кампанія пад кантролем!

Камісіямі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ажыццяўляецца кантроль за першым этапам уступнай кампанііцэнтралізаваным тэсціраваннем.

У цэлым, у вобласці яно праходзіць спакойна і арганізавана. Яўка абітурыентаў у сярэднім складае больш за 95 % ад колькасці зарэгістраваных.

На самым масавым тэсціраванні (па рускай мове) у кантролі прынялі ўдзел звыш 190 чалавек. Парушэнняў з боку арганізатараў не выяўлена.

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці працягвае работу гарачая лінія па тэлефонах: 8 (0222) 22-18-97, 31-07-73, 31-07-75, на якія з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у працы арганізацыйных камісій пунктаў тэсціравання.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *