Дзевяцігадовая вучаніца СШ № 2 Ангеліна НОВІКАВА завяршыла сваю першую ў жыцці навукова-даследчую работу

Дзевяцігадовая вучаніца СШ № 2 Ангеліна НОВІКАВА нядаўна завяршыла сваю першую ў жыцці навукова-даследчую работу, якую паспяхова абараніла падчас правядзення прадметнага тыдня па прадмеце “Чалавек і свет”.

тихонова

Прымаць удзел у розных конкурсах, праектах, алімпіядах для Ангеліны стала звычкай, а вось даследчай работай дзяўчынка занялася ўпершыню.

Паспрабаваць сябе ў новай дзейнасці вучаніцы трэцяга класа прапанавала класны кіраўнік Наталля ЦІХАНАВА,     і дзяўчынка адразу ж пагадзілася, паколькі не баіцца брацца за новыя справы.

– Трэба паўдзельнічаць ва ўсім, каб зразумець, што падабаецца больш за ўсё, – патлумачыла юная даследчыца.

Прапанаваць кандыдатуру менавіта Ангеліны Наталля Уладзіміраўна вырашыла не задумваючыся, бо вучаніца заўсёды адрознівалася кемлівасцю, творчасцю.

– Дзяўчынка вельмі адказная і старанная, заўсёды даводзіць ўсе пачатыя справы да канца, – расказвае настаўніца. – У яе вельмі шмат узнагарод за перамогі ў розных конкурсах не толькі на ўзроўні школы і раёна, але і вобласці. Таму ёй заўсёды можна даверыць любую сур’ёзную работу і быць упэўненай у тым, што не падвядзе.

Навукова-даследчая работа Ангеліны была прадстаўлена ў намінацыі “Экалогія” на тэму: “Другое жыццё выкарыстанай паперы”. Даследаванне запатрабавала шмат часу і настойлівасці, каб атрымаць жаданы вынік. Таму, безумоўна, Ангеліне спатрэбілася дапамога. У такіх справах, па словах маленькай даследчыцы, ёй дапамагаюць бацькі.

Адным з пунктаў даследчай работы быў эксперымент, з якім трэцякласніца паспяхова справілася. Яна парвала на кавалачкі выкарыстаную паперу, дабавіла вады, крухмал, усё гэта здрабніла, затым разраўняла і атрымала паперу.

– З гэтай паперы мы з мамай зрабілі рамкі для фотаздымкаў, асновы для карцін, – распавяла Ангеліна.

Дарэчы, дзяўчынка таксама захапляцца і творчасцю. Наведвае мастацкі гурток ДШМ. Больш за ўсё любіць маляваць прыроду. Але гэта яшчэ далёка не ўсе заняткі вучаніцы. Яна яшчэ і танчыць. Тры гады ходзіць у танцавальны гурток, кіраўніком якога з’яўляецца Ірына КАЗІМІРСКАЯ. Такое захапленне прынесла Ангеліне таксама нямала ўзнагарод.

Дзяўчынка паспявае ў школе, наведвае некалькі гурткоў пасля заняткаў, а яшчэ і маме дома дапамагае. Бо без дапамогі старэйшай дачкі Вользе Віктараўне ніяк. Сям’я ў іх шматдзетная. У Ангеліны дзве малодшыя сястрычкі – Аліна і Мілана, з якімі яна любіць пагуляць і прыглядаць за імі, калі маці трэба заняцца хатнімі справамі.

мама

– Ангеліна мая памочніца ва ўсім, – распавядае Вольга Віктараўна. – Яна ўжо і посуд памые, і ў кватэры прыбярэ,  і сястрычак дагледзіць.

Як дзяўчынцы ўдаецца паспець праявіць сябе ў некалькіх відах дзейнасці, добра вучыцца, дапамагаць бацькам і пры гэтым знаходзіць вольны час для гульняў з сяброўкамі – пытанне не з лёгкіх. Але ўсё ж, у Ангеліны гэта выдатна атрымліваецца. Па словах дзяўчынкі, на будучыню ў яе вялікія планы. У наступным навучальным годзе яна паспрабуе свае сілы ў раённай алімпіядзе і конкурсах, у якіх раней не ўдзельнічала. Дарэчы, толькі на свяце, прысвечаным апошняму школьнаму званку, ёй уручылі дзве граматы, адна з якіх –    за актыўны ўдзел у творчых конкурсах.

дипломы

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *