Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскага работніка, адбылося 15 чэрвеня ў РЦК

Вялікая роля людзей у белых халатах. Іх прафесійная смеласць і самааддача, чуласць і чалавечая цеплыня робяць цуды – дапамагаюць пацыентам аднаўляць здароўе, вяртаюць ім жыццё. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскага работніка, адбылося 15 чэрвеня ў РЦК.

овс

Святочную сустрэчу распачаў галоўны ўрач ЦРБ Павел МАНЬКО, які выступіў з дакладам аб рабоце калектыву ўстановы за мінулы год.

– Бялыніцкія медыкі на справе даказваюць сваю высокую кваліфікацыю і прафесіяналізм, аказваючы людзям якасную медыцынскую дапамогу, – адзначыў Павел Аляксандравіч. – Дэмаграфічная сітуацыя ў 2017 годзе характарызуецца ростам нараджальнасці і зніжэннем смяротнасці насельніцтва ў раёне на 12,3 % у параўнанні з папярэднім годам. Аб’ём амбулаторна-паліклінічнай дапамогі выкананы на 112 %, стацыянарнай – на 202,3 %, хуткай медыцынскай – на   100 %.

Закупляецца новае сучаснае абсталяванне, вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторыі і рамонт памяшканняў ЦРБ. Летась за кошт пазабюджэтных сродкаў на суму 15 444 руб. адрамантаваны два ФАПы і дзве АУАП, кабінеты паліклінікі, рэанімацыйнае і стэрылізацыйнае аддзяленні, харчаблок. Заменены вокны ў дзіцячай кансультацыі паліклінікі за кошт спонсарскай дапамогі на суму 4 025 рублёў.

Ва ўстанове праводзяцца мерапрыемствы па эфектыўным і эканомным выкарыстанні фінансавых, энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. У 2017 годзе выкананне мэтавага паказчыка па энергазберажэнні склала ў супастаўных умовах мінус 6,6 % пры плане мінус 5,7 %.

Затым пачалася цырымонія ўзнагароджання самых лепшых. За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву Павел Манько ўручыў Ганаровую грамату абласнога Савета дэпутатаў загадчыку Нежкаўскай АУАП Марыі ЗАЙЦАВАЙ, а Ганаровую грамату аблвыканкама – участковаму ўрачу-педыятру Наталлі АЎСЯНІК.

За працоўныя дасягненні і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя аблвыканкама і абкама галіновага прафсаюза заахвочаны рэнтгеналабарант Таццяна МАРДАЧОВА, а грашовай прэміяй – загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Таццяна САКУЛЬСКАЯ.

Віншуючы тых, чыя праца, а хутчэй, пакліканне, – лячыць і клапаціцца пра здароўе людзей, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА выказала цёплыя словы на адрас медыцынскіх работнікаў. Яна пажадала ўрачам і медсёстрам удзячных пацыентаў, спакойных дзяжурстваў, любові і ўвагі родных і блізкіх.

маркова

Ірына Фурсава ўручыла галоўнаму ўрачу раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алене ДАМАРАЦКАЙ знак “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”, якім яна ўзнагароджана напярэдадні свята за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя раёна.

Ганаровай граматай райвыканкама адзначана намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Алена ХРАПКО, а грашовай прэміяй – фельчар хуткай медыцынскай дапамогі Вольга РЫБАКОВА.

рыб

Ганаровымі граматамі ЦРБ і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны ўрач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Святлана ШЫЦІКАВА і спецыяліст па кадрах Таццяна ВАРОНІНА, яшчэ 21 работнік установы заахвочаны граматамі, 18 – падзякамі і грашовымі прэміямі.

Галоўны ўрач райЦГЭ Алена Дамарацкая ўручыла падзяку абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя з выплатай грашовай прэміі памочніку ўрача-гігіеніста Надзеі МАРКАВАЙ, а ганаровыя граматы райЦГЭ – памочніку ўрача-эпідэміёлага Алене ПАЛУДА, фельчару-лабаранту Валянціне ЖУЛЕГА і інструктару-дэзынфектару Ірыне БУРАЙ.

Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля БАРОДЗЬКА аб’явіла падзяку і ўручыла падарункі зубному фельчару Дзмітрыю СТРУНОВІЧУ і акушэрцы паліклінікі Вераніцы ХРУШЧОВАЙ.

струн

За актыўны ўдзел у донарстве крыві нагруднага знака Міністэрства аховы здароўя “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь” удастоены акушэрка жаночай кансультацыі Святлана КАРТАЎНЁВА і памочнік ўрача-гігіеніста Надзея Маркава.

Не засталіся ў баку ад віншаванняў ветэраны медыцынскай справы і работнікі, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, маладыя спецыялісты, медыцынскія сёстры, прадстаўнікі медыцынскіх дынастый, супрацоўнікі, што прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваіх працоўных калектываў.

дин

Як і заўсёды, сапраўднай разынкай свята сталі канцэртныя нумары і гумарыстычныя сцэнкі ў выкананні работнікаў ЦРБ, якія акрамя бездакорнага выканання сваіх асноўных абавязкаў паспяхова рэалізуюць сябе ў творчасці.

имп

сценк

Тэкст і фота

Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *