Эфектыўнасць падтрымкі

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю эфектыўнасці выкарыстання сродкаў дзяржаўнай падтрымкі і іншых прэферэнцый, прадастаўленых арганізацыям рэальнага сектара эканомікі Магілёўскай вобласці.

Аказанне дзяржпадтрымкі дазволіла мадэрнізаваць вытворчыя магутнасці і палепшыць фінансава-эканамічнае становішча многіх прадпрыемстваў рэгіёну.

Пры гэтым 44 арганізацыі ў 2017 годзе не выканалі даведзеныя паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Асобныя прадпрыемствы ў сувязі з пагаршэннем фінансавага становішча не забяспечылі своечасовае вяртанне бюджэтных пазык, а таксама пагашэнне выдадзеных ім на льготных умовах крэдытаў банкаў.

Кіраўнікі, якія не забяспечылі выкананне ўмоў аказання дзяржпадтрымкі, прыцягнуты да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *