«Гастралёр»

У тым, што людзі становяцца злачынцамі, бясспрэчна, вінаваты алкаголь. А яшчэ – залішняя даверлівасць патэнцыяльных ахвяр “даўгарукіх”.

Познім лютаўскім вечарам у дзверы дома бялынічаніна Сяргея Г. нехта пагрукаў. Незнаёмец быў нападпітку. Ён паскардзіўся Сяргею, што прыехаў з Кругляншчыны да цёткі ў вёску Фойна, але заблукаў, не ведае дарогі. Мужчына запрасіў нечаканага госця ў дом, яны пагаварылі, выпілі, а потым выйшлі на вуліцу. Сяргей паказаў Канстанціну (так прадставіўся незнаёмец), куды ісці. Раптам у яго зазвінеў мабільнік. Яго знешні выгляд  прыцягнуў увагу новага знаёмага. Пасля таго, як Сяргей скончыў размову, Канстанцін выхапіў тэлефон з рук гаспадара і кінуўся наўцёкі. Абрабаваны мужчына спрабаваў дагнаць злодзея, але не змог. Тады ён звярнуўся ў міліцыю.

Раённы суд улічыў чыстасардэчнае прызнанне Канстанціна Д. і тое, што ён пакрыў маёмасную шкоду ў поўным аб’ёме. Але, паколькі гэта не першае злачынства ў “гастралёра”, і зрабіў яго ў стане алкагольнага ап’янення, суд прызначыў яму пакаранне па арт. 206 ч.2 Крымінальнага Кодэкса РБ у выглядзе арышту тэрмінам на 2 месяцы.

Таццяна КОЗЫРАВА,

старшы следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *