Карысная размова, або Якія правы мае інвалід па зроку?

Днямі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў круглы стол з удзелам кіраўніцтва абласной арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.

зрок

Па словах старшыні аб’яднання Наталлі ПАНЦЯЛЕЕВАЙ, такія круглыя сталы пачалі праводзіць нядаўна. Іх мэта – асабіста пагутарыць з інвалідамі па зроку, грамадзянамі і дзецьмі з парушэннямі зроку, пазнаёміць іх з тымі правамі і магчымасцямі, якія яны маюць, выслухаць пытанні кожнага і паспрабаваць іх вырашыць.

Прадстаўнікі таварыства пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з мабільнай праграмай “Штурман”. Падрабязна расказалі, хто і як можа стаць “пілотам” і “штурманам”. Прадэманстравалі практычныя магчымасці гэтай праграмы.

Насамрэч, для людзей са слабым зрокам гэта рэч карысная. Праграма аб’ядноўвае невідушчага (пілота) з памочнікам (штурманам) і перадае з камеры смартфона інфармацыю аб абстаноўцы ў асяроддзі. Такім чынам памочнік дапамагае  сарыентавацца чалавеку са слабым зрокам.

смартфон

Прысутным расказалі пра парадак рэгістрацыі і атрымання доступу да фонду бібліятэкі ў смартфоне. Паказалі, як самастойна знайсці ў ім кнігу ў аўдыёфармаце і праслухаць яе.

Праінфармавалі і аб тэхнічных сродках сацыяльнай рэабілітацыі, якія выдаюцца органамі па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне і аховы здароўя. Многія ўпершыню пачулі пра тое, што інваліды І групы могуць набыць смартфоны і прылады для праслухоўвання за 20 % ад поўнага кошту, гадзіннікі наручныя і гадзіннікі-будзільнікі – за 25 %. Інваліды І і ІІ груп – танометр і тэрмометр з галасавой функцыяй за паўцаны, а тактыльны кіёк – адзін раз у два гады наогул бясплатна.

З бацькамі, чые дзеці маюць ступень страты зроку, была праведзена прафарыентацыйная гутарка. Наталля Панцялеева расказала, у якія навучальныя ўстановы яны могуць паступіць пасля заканчэння школы.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *