На Магілёўшчыне захоўваецца негатыўная тэндэнцыя ў сферы злачыннасці супраць палавой недатыкальнасці і свабоды непаўналетніх

На Магілёўшчыне захоўваецца негатыўная тэндэнцыя ў сферы злачыннасці супраць палавой недатыкальнасці і свабоды непаўналетніх.

У рэгіёне і сёлета выяўляюцца злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі цяжкія і асабліва цяжкія. Разам з тым, што неабходна падкрэсліць, значная колькасць непаўналетніх пацярпелых па розных прычынах самастойна ў праваахоўныя органы не звяртаюцца. Вось гэта акалічнасць і дазваляе злачынцам цягам доўгага часу пазбягаць крымінальнай адказнасці.

Зараз актывізавана праца супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па выяўленні супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з педафіліяй. Праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, скіраваныя на недапушчэнне злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ці палавой свабоды непаўналетніх, абарону дзяцей ад такіх злачынных пасягальніцтваў.

У бягучым годзе ў нашым раёне таксама былі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па прыкметах артыкула 168 Крымінальнага кодэкса (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характара з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту).

Асаблівая роля ў прафілактыцы такіх злачынстваў адводзіцца бацькам, якія, асабліва ў летні перыяд, павінны ўдзяляць дзецям належную ўвагу. Яны абавязаны кантраляваць захапленні сваіх дочак ці сыноў, дакладна ведаць, з кім тыя сябруюць, кантактуюць, у тым ліку і ў сацыяльных сетках. Пры гэтым неабходна больш увагі надаваць старэйшым і паўналетнім асобам з акружэння вашых дзяцей.

Дзейсным сродкам папярэджання названых злачынстваў з’яўляецца і пастаянны кантроль бацькоў за своечасовым прыходам іхніх дзяцей дахаты, выключэнне адсутнасці непаўналетніх па месцы жыхарства ў начны час.

У выпадку, калі вам стала вядома інфармацыя аб зробленых у адносінах да дзяцей злачынствах сексуальнага характара ці ўзнікаюць сумненні альбо падазрэнні ў тым, што такія злачынствы могуць здарыцца, тэлефануйце на нумары 53-623, 8029-180-26-16 альбо 102. Ананімнасць гарантуецца.

Ігар БАРАНЧУК,

старшы оперупаўнаважаны

ГНіПТЛ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *