ПРАГРАМА асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
7 ліпеня (субота)
14.00 – 24.00. Работа гандлёвых радоў, летніх кафэ, сельскагаспадарчай выставы племянной жывёлагадоўлі, канцэртных праграм, тэматычных пляцовак:
«Прадмесце прысмакаў» –дэманстрацыя і рэалізацыя страў нацыянальнай кухні краін-удзельніц;
«Александрыйская гасцёўня» – гандлёвыя рады, летнія кафэ;
«Друкарскі двор» – выстава-продаж літаратуры, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг і знакавых праектаў;
«Яселка з ласункамі» – гандлёвыя пункты з рэалізацыяй салодкай прадукцыі (марожанае, поп-корн, салодкая вата);
«Каравайная сяліба» – выстава-продаж хлебабулачных вырабаў, свята квасу;
«Купальскія дзівосы» – святочны кірмаш з работай экспазіцыйна-тэматычных вуліц: «Беларускіх звычаяў і забаў», «Міжнародная», «Александрыйскі гасцінец»;
«Маладзёжная пляцоўка» – рэалізацыя творчых моладзевых праектаў, у тым ліку абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», музычна-спартыўнага свята «Вялікая бард-рыбалка» (па асобнай праграме);
«Дзяннік» – выстава жывёл і рыб.
Паказальныя выступленні спартсменаў Цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і (берагавая лінія р. Днепр).
11.00 – 21.00. Музейная выстава і музейная экспазіцыя ў ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна», прысвечаная школьным гадам кіраўніка дзяржавы (краязнаўчы музей, школа).
Малая канцэртная пляцоўка
14.00 – 15.30. Канцэрт творчых калектываў Рэспублікі Беларусь і гасцей свята «Купальская музычная скарбонка».
5.30 – 15.45. Урачысты старт купальскага квэста «У пошуках папараць-кветкі».
15.45 – 16.30. Купальская конкурсна-тэматычная праграма-прэзентацыя купальскага карнавальнага і роставага касцюмаў. Узнагаро-джанне пераможцаў.
16.30 – 17.10. Канцэртная праграма бардаўскай песні «Малая зямля – Вялікая Радзіма».
17.10 – 18.00. Дзяржаўны тэатр танца «Казакі Расіі».
18.00 – 18.30. Урачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
18.30 – 20.30. Эстрадна-забаўляльная праграма «Купальскія зоркі над Александрыяй». Канцэрт калектываў і выканаўцаў Магілёўскай абласной філармоніі.
Падчас канцэртнай праграмы дэманстрацыйныя палёты самалётаў і парашутныя скачкі Магілёўскага аэраклуба ДТСАФ імя А. М. Кулагіна.
Галоўная канцэртная пляцоўка
21.30 – 23.00. Гала-канцэрт «Малая радзіма» з удзелам айчынных і замежных выканаўцаў.
Святочны феерверк у суправаджэнні лазернага шоу.
8 ліпеня (нядзеля)
Малая канцэртная пляцоўка
00.00 – 03.00. Моладзевая дыскатэка з удзелам групы «Дразды», артыстаў беларускай эстрады, артыстаў Магілёўскай абласной філармоніі, вядучых дыджэяў Беларусі.
Галоўная канцэртная пляцоўка
11.00 – 13.30. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці з удзелам заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова і Дзяржаўнага тэатра танца «Казакі Расіі». Канцэрт Сяргея Трафімава, Расія.
15.00 – 16.30. Ансамбль танца імя Ступкі, Украіна.
20.00 – 22.00. Канцэрт з удзелам зорак украінскай эстрады.
Малая канцэртная пляцоўка
13.30 – 15.00. Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова «Купалле – свята музыкі і песні».
16.30 – 17.30. Ансамбль песні і танца «Медуніца» КК «Магілёўская абласная філармонія».
17.30 – 19.00. Музычна-танцавальная праграма «Краіна шчасця і кахання».