Смерць ад родавай траўмы

Следчыя РАСК правялі расследаванне крымінальнай справы па факце выяўлення 4 красавіка паблізу цеплатрасы ў Бялынічах цела нованароджанага хлопчыка.

У ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў была ўстаноўлена парадзіха. Ёй аказалася 33-гадовая жыхарка Бялынічаў, якая не знаходзілася на ўліку па цяжарнасці ў паліклініцы.

У рамках крымінальнай справы праведзены шэраг экспертных даследаванняў, па выніках якіх высветлена, што затрыманая з’яўлялася біялагічнай маці нованароджанага хлопчыка. Тэрмін унутрыўтробнага развіцця плода складаў каля 6 месяцаў. Смерць дзіцяці наступіла ў момант заўчасных родаў ад родавой траўмы, атрыманай пры празмерным здушванні галавы ў родавых шляхах маці.

У цяперашні час жанчына станоўча характарызуецца па месцы працы, выхоўвае дзіця школьнага ўзросту.

Пасля выканання ўсіх неабходных следчых дзеянняў і экспертных даследаванняў крымінальная справы была спынена за адсутнасцю ў дзеяннях маці саставу злачынства.

Юрый ЯЦКОЎ,

ст. следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *