Выяўлены пратэрмінаваныя даўгі

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за выкананнем арганізацыямі рэгіёну заканадаўства пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці.

У бягучым годзе пратэрмінаваныя даўгі замежных контрагентаў перад айчыннымі прадпрыемствамі выраслі амаль у 1,5 раза. Больш усяго замежныя партнёры запазычылі арганізацыям г. Бабруйска (на іх прыходзіцца звыш за 80 % усёй пратэмінаванай запазычанасці).

Пры гэтым шматлікія айчынныя прадпрыемствы не карыстаюцца магчымасцю страхавання экспартных рызык, падаўжэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

За 2017 г. і мінулы перыяд бягучага года парушэнні парадку завяршэння знешнегандлёвых аперацый выяўлены ў 54 арганізацыях, за што яны і іх службовыя асобы аштрафаваныя разам на 543,6 тыс. рублёў.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *