Запалка прывяла да пажару
У цэнтр аператыўнага кіравання РАНС 24 чэрвеня ў 22.14 паступіла паведамленне аб пажары на гаспадарчых пабудовах ў в. Мікалаеўка.
Па прыбыцці пажарных на месца выкліку было зафіксавана гарэнне дзвюх пабудоў і даху дома. Гаспадыня знаходзілася на вуліцы. Яна паведаміла, што ў доме нікога няма.
У выніку пажару ў доме знішчаны дах, пашкоджаны сцены драўляных будынкаў. Высветлілася, што гаспадыня выкарыстоўвала запалкі для асвятлення ў хлеве. Неасцярожнае абыходжанне з агнём і прывяло да пажару.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.