“Дрэва жыцця” Кацярыны Кудравец

кудравецУ Мінску ў мастацкай галерэіУніверсітэт культурыБДУ культуры і мастацтваў прайшла выстава твораў дасягненняў навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў у рамках Міжнароднага тыдня мастацкай адукацыі ЮНЕСКА. На ёй экспанавалася і работа 11-гадовай бялынічанкі Кацярыны КУДРАВЕЦ.

Дзяўчынка ўжо чатыры гады займаецца ў раённай ДШМ на аддзяленні “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Пад кіраўніцтвам Ліліі СТАНЧЫК яна стварае розныя фігуркі, карціны і цэлыя кампазіцыі з салёнага цеста. Яшчэ адна настаўніца, Галіна КОРШУНАВА, займаецца з Кацяй жывапісам.

На выставу юная мастачка прадаставіла сваю карціну ў тэхніцы цестапластыкі “Дрэва жыцця”, прымеркаваную да Года малой радзімы.

Як адзначаюць педагогі, па характары Кацярына Кудравец вельмі творчая: у яе заўсёды шмат крэатыўных ідэй, а творы выдзяляюцца нестандартным падыходам і асаблівым стылем. Дзяўчынка таксама піша вершы.

Гэта выстава накіравана на папулярызацыю дзіцячай і юнацкай творчасці і была арганізавана пры садзейнічанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі і Міністэрства культуры Беларусі. Усяго для ўдзелу ў ёй паступіла каля тысячы заявак з розных куткоў краіны, для экспанавання выбраны 300 жывапісных, графічных і дэкаратыўна-прыкладных работ. Іх аўтарам уручаны граматы.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота з архіва раённай ДШМ.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *