Гарадскі стадыён райцэнтра стаў месцам правядзення абласных фінальных спаборніцтваў па футболе “Скураны мяч”

Гарадскі стадыён райцэнтра стаў месцам правядзення абласных фінальных спаборніцтваў па футболе “Скураны мяч” сярод хлопчыкаў 2008-2009 гадоў нараджэння на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

каманд

 

Удзел у турніры прынялі каманды з Крычава, Асіповіч, Бабруйска, Магілёва і Бялыніч. Гэтыя дружыны сталі пераможцамі занальных спаборніцтваў і сапернічалі за права прадстаўляць Магілёўскую вобласць у рэспубліканскім фінале.

Нягледзячы на юны ўзрост удзельнікаў, матчы праходзілі ва ўпартай барацьбе, поўнай азарту і эмоцый. Бялыніцкім футбалістам не хапіла літаральна аднаго кроку, каб стаць пераможцамі турніру: каманда МЦ “Ветразь” заняла другое месца, прапусціўшы наперад аднагодкаў з Крычава. Бронзавым прызёрам стала дружына з Асіповіч. Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны кубкамі і медалямі.

У складзе каманды “Ветразь” у індывідуальнай намінацыі Дзяніс Дасевіч прызнаны лепшым нападаючым турніру.

мом

мом2

постр

Тэкст і фота

Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *