Выяўлены пратэрмінаваны тавар

Праведзеныя Камітэтам дзяржкантролю кантрольныя мерапрыемствы паказалі, што прымаемые меры па недапушчэнні рэалізацыі няякасных або са скончаным тэрмінам прыдатнасці тавараў не дастаткова эфектыўныя. 

За студзень – май 2018 года ў гандлёвых аб’ектах спынены 220 выпадкаў продажу недабраякасных тавараў насельніцтву. З іх амаль палова – у аб’ектах спажыўкааперацыі.

У чэрвені 2018 года ў гандлёвых аб’ектах Клімавіцкага райста Камітэтам забаронена рэалізацыя 20 найменняў харчовых тавараў са скончанымі да 21 дня тэрмінамі прыдатнасці на суму 126 рублёў. Пры гэтым у маі   2018 г. органамі санітарнага нагляду ўжо 5 разоў спынялася рэалізацыя недабраякасных тавараў.

Падобная сітуацыя ў Глускім райста, дзе ў лютым, сакавіку і чэрвені 2018 г. Камітэтам спынена рэалізацыя 25 найменняў тавараў са скончанымі да 80 сутак тэрмінамі прыдатнасці на суму 183 рублі.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў парушальнікі прыцягнуты да адказнасці (згодна часткі 2 арт. 12.17 КаАП, за прапанову да рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў прадугледжаны штраф на юрыдычную асобу да 500 базавых велічынь).

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *