Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ — старшыня Бялыніцкага райвыканкама

Як паведамлялася ўжо, 26 чэрвеня 2018 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, разглядаючы кадравыя пытанні, даў згоду на назначэнне старшынёй Бялыніцкага райвыканкама Анатоля Леанідавіча шчуплянкова.

Безимени-1

У сераду, 27 чэрвеня, адбылася 4-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІІІ склікання, на парадак дня якой было вынесена адно пытанне: “Аб зацвярджэнні старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта”.

Удзел у працы сесіі прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль ДРАЗДОЎ, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір РАМАНЕНКА, кіраўніцтва райвыканкама, мясцовых прадпрыемстваў, гаспадарак, арганізацый і ўстаноў.

Адкрыў і вёў сесію старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК.

Старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі праінфармаваў дэпутатаў райсавета і прысутных аб тым, што старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА вызвалены ад займаемай пасады і пераведзены ў кадравы рэзерв аблвыканкама. Губернатар выказаў падзяку Мікалаю Міхайлавічу за добрасумленную працу і адзначыў пры гэтым, што яго вопыт, прафесіяналізм, арганізатарскія здольнасці будуць запатрабаваныя ў кіраўнічым звяне вобласці.

На пасаду старшыні Бялыніцкага райвыканкама Уладзімір Даманеўскі прапанаваў кандыдатуру Анатоля Шчуплянкова, якая напярэдадні была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Ён ахарактарызаваў Анатоля Леанідавіча як дзелавога і прынцыповага кіраўніка і арганізатара, дасведчанага спецыяліста ў аграрнай сферы, чалавека слова і справы, канкрэтнай і эфектыўнай працы на высокі вынік.

У падтрымку прапанаванай губернатарам на пасаду старшыні райвыканкама кандыдатуры Анатоля Шчуплянкова выказаліся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс КЕЙЗЕРАЎ, дэпутат райсавета дэпутатаў па Лебядзянкаўскай выбарчай акрузе № 26, дырэктар лясгаса Юрый ЗАБЛОЦКІ, якія канкрэтнымі прыкладамі пацвердзілі высокі кіраўнічы і арганізатарскі прафесіяналізм Анатоля Леанідавіча.

Дэпутаты райсавета адкрытым галасаваннем адзінагалосна зацвярджаюць Анатоля Шчуплянкова на пасадзе старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.

У сваім звароце да ўдзельнікаў 4-й пазачарговай сесіі райсавета дэпутатаў старшыня райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў адзначыў, што задачы, якія пастаўлены перад кіраўнікамі, спецыялістамі і калектывамі арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак і ўстаноў раёна, усім вядомыя. Іх трэба вырашаць разам. Кіраўнік раёна таксама нагадаў, што вырашэнне гэтых задач напрамую звязана з пісьменнай працай з кадрамі на ўсіх узроўнях, строгім захаваннем вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, выкарыстаннем маючых рэзерваў і новых магчымасцей.

а шчупл 022

Уручаючы Анатолю Шчуплянкову службовае пасведчанне, Уладзімір Даманеўскі выказаў словы падзякі дэпутатам за падтрымку прапанаванай ім кандыдатуры старшыні райвыканкама і заўважыў, што сённяшні час патрабуе новых падыходаў, у тым ліку і ў сферы эканомікі, якая становіцца шматукладнай, самадастатковай. Губернатар адзначыў дынамічнае развіццё Бялыніччыны па ўсіх пазіцыях, пры якім сёлета перавыконваюцца даведзеныя раёну асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аднак у сферы аграпрамысловага комплексу маюцца пэўныя праблемы, і ў вырашэнні іх павінен быць выкарыстаны багаты вопыт аднаго з лепшых у Беларусі сельгаспрадпрыемстваў – СВК “Калгас “Радзіма”, які ўзначальвае Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. Толькі новыя падыходы, толькі рух наперад і дазваляюць развівацца.

Кіраўнік Магілёўшчыны прапанаваў сельгасарганізацыям і, у прыватнасці, ААТ “Новая Друць”, якое нядаўна перайшло ў камунальную ўласнасць, больш актыўна асвойваць новыя віды вытворчасці.

– З новым кіраўніком, – сказаў Уладзімір Даманеўскі, – усім вам неабходна вызначыць новыя магчымасці выкарыстання зямлі, каб паступова ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна перайшлі на ўзровень СВК “Калгас “Радзіма”. Трэба яшчэ раз паглядзець на свой патэнцыял, патэнцыял падначаленых, рэзервы, канкрэтна вызначыцца і рухацца наперад. Каб СВК “Калгас “Радзіма” быў не адзіным маяком, а адной з пяці роўназначных гаспадарак раёна.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *