Экіпаж АДАІ РАУС спыніў матацыкліста, які рухаўся на двухколавым транспарце без ахоўнага шлема

20 чэрвеня ў 19 гадзін вечара на станцыі Друць экіпаж АДАІ РАУС спыніў матацыкліста, які рухаўся на двухколавым транспарце без ахоўнага шлема.

Падчас разбіральніцтва высветлілася, што яго вадзіцель, жыхар Клічаўскага раёна, не мае права кіравання гэтым транспартным сродкам, на матацыкл адсутнічае страхоўка і не пройдзены дзяржтэхагляд.

Мужчына ад кіравання матацыклам быў адхілены, транспартны сродак памешчаны на ахоўваемую стаянку, а ў адносінах да самога парушальніка былі складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *