Праверылі эфектыўнасць выкарыстання земляў
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю эфектыўнасці выкарыстання земляў, якія прадастаўлены пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.
У рэгіёне створаны ўсе ўмовы для прыцягнення і асваення інвестыцый, актыўна вядзецца праца па заключэнні з інвестарамі пагадненняў з прадастаўленнем ім зямельных участкаў. Рэалізацыя заключаных у 2016-2017 гадах інвестыцыйных дагавораў дазволіла прыцягнуць у эканоміку вобласці больш за 60 млн рублёў, стварыць 230 працоўных месцаў, мадэрнізаваць вытворчасці, упрыгожыць архітэктуру населеных пунктаў офіснымі і іншымі будынкамі, істотна павысіць культуру гандлёвага абслугоўвання насельніцтва.
Разам з тым, мясцовымі выканкамамі не дакладна вяліся разлікі прызначаных для інвестараў зямельных участкаў, не заўсёды рацыянальна вызначаліся іх межы і месцазнаходжанне.
Таксама выяўлены выпадкі невыканання інвестарамі тэрмінаў рэалізацыі праектаў, нявыкарыстаныя магчымасці папаўнення бюджэту.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.