Транспарт павышанай небяспечнасці
Па 4 ліпеня супрацоўнікі АДАІ РАУС праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту і веласіпедыстаў.
Аматары двухколавага транспарту і іх пасажыры павінны ведаць, што рухацца па дарозе яны павінны ў зашпіленых моташлемах, з уключаным у светлы час сутак бліжнім святлом.
Матацыкл, мапед або скутар павінны быць зарэгістраваны і застрахаваны, мець адзнаку аб пройдзеным дзяржтэхаглядзе, а вадзіцель – пасведчанне на кіраванне адпаведнай катэгорыі.
Пунктам 181.5 ПДР забараняецца перавозіць на заднім сядзенні матацыкла або мапеда дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў.
Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік АДАІ РАУС.