З 18 па 25 чэрвеня праваахоўнікі склалі 41 адміністрацыйны пратакол

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 18 па 25 чэрвеня праваахоўнікі склалі 41 адміністрацыйны пратакол, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 27, дробнае хуліганства – 1, сямейны скандал – 9, ілжывы выклік  – 1.

Траўмы. 18 чэрвеня ў прыёмнае аддзяленне ЦРБ быў дастаўлены бялынічанін з дыягназам: “удар галаўнога мозгу”. Мужчына паскардзіўся, што яго пабіў невядомы. Праваахоўнікі ўстанавілі асобу “байца”. Узбуджана крымінальная справа. А 23 чэрвеня ў Магілёўскую гарадскую бальніцу звярнуўся па дапамогу мужчына, які патлумачыў медыкам, што атрымаў траўму паблізу Галоўчынскага возера. Праводзіцца праверка.

Павысілі “градус”. Праваахоўнікі наведалі з праверкай МТФ ААТ “Бялынічы” па вул. Міхайлоўская райцэнтра. Пастухі на момант праверкі знаходзіліся на рабочых месцах, але былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Ну і навошта? Жыхар Замачулля паскардзіўся ў міліцыю на пастухоў, якія пасвілі жывёлу паблізу вёскі, брыдкасловілі на яго адрас і пагражалі расправай. Супрацоўнікі праваахоўных органаў разабраліся ў тонкасцях справы і выдалі заяўніку адміністрацыйны пратакол за лжывы выклік.

Крадуць толькі праз акно. Жыхарка    аг. Цяхцін звярнулася да ўчастковага інспектара міліцыі і паведаміла, што невядомы выставіў у яе доме акно, скраў пачак цукру і бутэльку алею. Злодзей знойдзены, узбуджана крымінальная справа. Бялынічанка паскардзілася ў міліцыю на падлетка, які вынес з яе дачнага дома ў в. Ізобішча бутэльку спіртнога, нож і бляшанку кансерваў. Залез у дом ён таксама праз акно. Праверку праводзіць АКВ РАУС.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *