6 ліпеня ў парку адпачынку Ліпавы гай прайшло адно з самых прыгожых святаў – Купалле

Увечары 6 ліпеня ў парку адпачынку Ліпавы гай прайшло адно з самых прыгожых святаў – Купалле.

Работнікі РЦК падрыхтавалі для гасцей свята цікавую праграму. Аматары містыкі і казачных сюжэтаў паўдзельнічалі у тэатралізаваных прадстаўленнях, а тыя, хто не стаў непасрэдным удзельнікам падзей, маглі паназіраць за дзействам, паслухаць музыку і проста адпачыць.

Найбольш запамінальным сталі конкурсы для незамужніх дзяўчат. Вядучыя прапанавалі выцягнуць з мяшка гарошыны. У каго атрымалася цотная колькасць, тая сёлета выйдзе замуж, а ў каго няцотная – давядзецца яшчэ пачакаць.

сцена

Апоўначы незамужнія дзяўчаты пускалі на ваду вянкі з запаленымі свечкамі. Лічыцца, што калі вянок плыве роўна і свечка не згасае, гэта знак таго, што дзяўчына ў хуткім часе пойдзе замуж.

венок

Купальскае вогнішча сабрала да сябе ўсіх удзельнікаў свята, якія, узяўшыся за рукі, вадзілі карагоды і спявалі купальскія песні. Паралельна можна было паглядзець канцэрт салістаў і музычных калектываў РЦК.

костер

Пасля завяршэння канцэртнай праграмы хлопцаў і дзяўчат чакала маладзёжная дыскатэка.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *