Няўважлівасць прывяла да аварыі
4 ліпеня а пятай гадзіне вечара на аўтадарозе Мокравічы-Эсьмоны-Заазер’е адбылося ДТЗ.
Кіруючы аўтамабілем “Аўдзі”, жыхарка Бялынічаў не ўпэўнілася ў бяспечнасці свайго манёўра і сутыкнулася з “Фальксвагенам”, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Абодвум аўтамабілям прычынены механічныя пашкоджанні.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік АДАІ РАУС.