Выявілі 5 фактаў захоўвання самагону і самагоннай брагі
Супрацоўнікі РАУС за чэрвень бягучага года выявілі ў жыхароў сельскай мясцовасці раёна 5 фактаў захоўвання самагону і самагоннай брагі.
Канфіскавана 213 літраў падазронай вадкасці.
Па ўсіх фактах прызначаны экспертызы, па выніках якіх будуць прыняты працэсуальныя рашэнні.
Нагадваем, што згодна арт.12.43 КаАП РБ, вытворчасць і набыццё грамадзянамі моцных спіртных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а роўна і захаванне самагонных апаратаў, цягнуць папярэджанне ці накладанне штрафу памерам да 5 бв з канфіскацыяй указаных напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.
Тыя ж дзеянні, зробленыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, альбо выраб і захоўванне грамадзянамі самагону больш 5 літраў, паўфабрыкатаў (брагі) больш за 30 літраў караюцца штрафам ад 5 да 30 бв з канфіскацыяй указаных напояў і апаратаў для іх вытворчасці.
ААПП РАУС.