Знаёмства з выратавальнікамі
У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” выхаванцы спартыўнага лагера з г. Мінск наведалі з экскурсіяй РАНС.
Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з бялыніцкімі выратавальнікамі, умовамі іх службы і тэхнічнымі магчымасцямі. Паглядзелі баявую форму пажарных і абсталяванне, прайшліся па паласе перашкод.
Як самі рабяты, так і іх выхавальнікі былі ў захапленні ад экскурсіі і выказалі жаданне сустрэцца зноў.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.