Па 16 ліпеня праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дзіця – галоўны пасажыр”

Па 16 ліпеня праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дзіця – галоўны пасажыр”, накіраваная на выкананне патрабаванняў правілаў бяспечнай перавозкі арганізаваных груп дзяцей і юных пасажыраў ва ўласным транспарце.

З пачатку ліпеня на дарогах Магілёўскай вобласці адбылося некалькі ДТЗ з удзелам дзяцей. Пры чым вадзіцелі праігнаравалі элементарныя правілы бяспекі.

Увечары 6 ліпеня ў Асіповіцкім раёне сутыкнуліся “Опель-Вектра” і “Фіат-Пунта”. Пасажыры абодвух аўто атрымалі траўмы, але самае непрыемнае тое, што ў ДТЗ пацярпела 7-гадовае дзіця. Юны пасажыр “Опеля” ехаў без аўтакрэсла і не быў прышпілены рэменем бяспекі.

 Апоўначы 7 ліпеня ДТЗ адбылося паблізу аг. Межысяткі Магілёўскага раёна. Вадзіцель “Аўдзі” не справіўся з кіраваннем, выехаў на процілеглую паласу і ўрэзаўся ў “Сеат”, які рухаўся насустрач. Вадзіцель “Сеата” і трое яго пасажыраў, у ліку якіх двое дзяцей 7 і 12 гадоў, атрымалі траўмы. І ў гэтым выпадку дзяцей перавозілі без спецыяльных утрымліваючых прыстасаванняў.

Хочацца нагадаць, што правілы дарожнага руху прадугледжваюць перавозку дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў з АБАВЯЗКОВЫМ выкарыстаннем утрымліваючых прыстасаванняў, якія павінны адпавядаць узросту і вазе дзіця.

Ад 5 да 12 гадоў – выкарыстоўваць утрымліваючыя прыстасаванні: бустары, спецыяльныя падушкі для сядзення і іншыя сродкі, якія дазваляюць прышпіліць дзіця рэменем бяспекі.

Паклапаціцеся ўжо зараз аб самым важным– бяспецы сваіх дзяцей!

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *