На дарогах Бялыніччыны інспектары АДАІ РАУС праводзяць праверку стану вадзіцеляў

На дарогах Бялыніччыны інспектары АДАІ РАУС праводзяць праверку стану вадзіцеляў.

У спякотныя летнія дні ў вадзіцеляў пагаршаецца самаадчуванне, запавольваецца рэакцыя, зніжаецца ўвага, што негатыўна ўплывае на дарожную абстаноўку.

Каб пазбегнуць непрыемных выпадкаў, супрацоўнікі АДАІ РАУС арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху. Падчас патрулявання асаблівая ўвага будзе звернута на аўтамабілі, прыпаркаваныя на ўзбочынах дарог і ў якіх знаходзяцца людзі.

Настойліва рэкамендуем вадзіцелям у спякотныя дні быць крайне ўважлівымі і асцярожнымі, асабліва, калі ў салоне аўтамабіля знаходзяцца дзеці. У выніку стомленасці неабходна спыніцца і адпачыць. Увогуле, у спякотныя дні паездкі лепш планаваць з раніцы ці ўвечары. Калі ж гэта немагчыма, то абавязкова трымайце ў машыне запас вады для піцця.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *