Родныя Бялынiчы

Родныя  Бялынiчы,

там дзе Друць цячэ,

Родныя  Бялынiчы,

наяве i ў сне.

Родныя  Бялынiчы,

мiлы сэрцу кут,

Колькi спраў цiкавых

адбылося тут!

 

У часы сiвыя жыў

Бялына род,

Нават Леў Сапега

вёў тут радавод.

На гары Iльiнскай заснавалi

храм,

I святое месца засталося

нам.

 

Родныя Бялынiчы,

дзе вакол лясы,

Колькi ў маi тут

бэзавай красы!

Родныя Бялынiчы,

мiлы сэрцу кут,

Колькi знакамiтасцей

нарадзiлася тут.

Анатоль МАРОЗАЎ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *