Стартаваў міжнародны маладзёжны конкурс антыкарупцыйнай сацыяльнай рэкламы “Разам супраць карупцыі”

Стартаваў міжнародны маладзёжны конкурс антыкарупцыйнай сацыяльнай рэкламы “Разам супраць карупцыі”.

Супрацьдзеянне карупцыі з’яўляецца адной з прыярытэтных задач дзяржаўнай палітыкі ўсіх краін. Карупцыя, на жаль, распаўсюджаная негатыўная з’ява ў дзяржавах з рознымі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі.

Сёлета Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі ўпершыню ініцыявала правядзенне Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай рэкламы антыкарупцыйнай накіраванасці “Разам супраць карупцыі”. Саарганізатарамі яго выступаюць генеральныя пракуратуры Беларусі, Арменіі, Кыргызстана, Агенства Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Агенства па дзяржаўным кантролі і барацьбе з карупцыяй Таджыкістана.

Канкурсанатам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапаноўваецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях “Лепшы плакат” і “Лепшы відэаролік”.

Конкурс праводзіцца ў два этапы: з 2 ліпеня па 12 лістапада 2018 года, па выніках якога вызначаюцца лепшыя работы, што праходзяць у другі этап (з 13 па 23 лістапада).

Больш падрабязна аб умовах правядзення Міжнароднага маладзёжнага конкурсу антыкарупцыйнай сацыяльнай рэкламы “Разам супраць карупцыі”, а таксама падаць заяўку на ўдзел у ім, можна на сайце www.anticorruption.life.

Міхась ЗАВЕЙНЫ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *