На мінулым тыдні на дарогах нашага раёна адбылося некалькі дарожна-транспартных здарэнняў

На мінулым тыдні на дарогах нашага раёна адбылося некалькі дарожна-транспартных здарэнняў, удзельнікі якіх праявілі не толькі неасцярожнасць, а яшчэ і грубае ігнараване ПДР.

Безимени-1

12 ліпеня на 154 кіламетры аўтатрасы Мінск-Магілёў вадзіцель аўтамабіля МАЗ не справіўся з кіраваннем і наехаў на металічную агароджу, якая падзяляе спадарожныя накірункі дарогі. Кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў ЦРБ. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

15 ліпеня на пад’ездзе да Бялыніч жыхар Магілёва не справіўся з кіраваннем легкавога аўтамабіля БМВ, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Транспартнаму сродку прычынены механічныя пашкоджанні.

На мінулым тыдні ў в. Біскупка супрацоўнікі АДАІ РАУС звярнулі ўвагу на скутар, вадзіцель якога рухаўся без моташлема. Убачыўшы праваахоўнікаў, той кінуўся на ўцёкі. Калі ж “ліхача” спынілі, высветлілася, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення.

Вадзіцель ад кіравання двухколавым транспартам быў адхілены, у адносінах да яго складзены 6 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Скутар дастаўлены на стаянку ў Бялынічы.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *