У Бялынічах адбылося адкрыццё новага салона сотавай сувязі МТС

У Бялынічах адбылося адкрыццё новага салона сотавай сувязі МТС, у якім ажыццяўляюцца ўсе віды паслуг кампаніі.

метелицаІндывідуальны прадпрымальнік Анжэла МЯЦЕЛІЦА, якая і адкрыла гэты салон, расказала, што больш за дзесяць гадоў таму працавала з дадзеным аператарам мабільнай сувязі. У той час у салоне можна было падключыць толькі SIM-карту, ніякіх іншых паслуг не аказвалася. Калі спачатку кліентаў было шмат, то з цягам часу іх станавілася ўсё менш, і Анжэла Генадзьеўна прыйшла да высновы, што працягваць дзейнасць няма сэнсу.

Праз шмат гадоў прадпрымальнік адкрыла салон сеткі мабільнай сувязі life, пазней – Velcom. Па яе словах, склалася так, што ў адным месцы – гандлёвым цэнтры “Крокус” – можна было падключыцца адразу да паслуг двух мабільных аператараў. Але часта кліенты запытвалі паслугі МТС.

– Былі выпадкі, калі людзі хацелі падключыцца да сеткі сотавай сувязі і толькі ў працэсе афармлення дакументаў высвятлялася, што ім патрэбны аператар МТС, якога на той момант у нас не было, – расказала Анжэла Мяцеліца.

Калі з’явіўся попыт, прыйшла чарга і прапановы. Тры тыдні таму ў ГЦ “Крокус” адбылося адкрыццё салона сотавай сувязі МТС. І Анжэла Генадзьеўна з такім рашэннем не пралічылася. Зараз у гандлёвым цэнтры ёсць магчымасць падключыцца адразу да трох мабільных аператараў. А гэта вельмі зручна. Чалавеку не трэба мітусіцца ад адной гандлёвай кропкі да другой, таму што ўсе тры салоны размешчаны побач. Плюс і ў тым, што ўсе яны ў руках аднаго прадпрымальніка, а гэта адразу выключае такія паняцці, як канкурэнцыя, неаб’ектыўнае перакананне кліента ў тым, што трэба выбраць нешта адно.

– Мы пытаемся ў кліента, з якой мэтай ён выбірае мабільную сувязь, – расказвае аб працэдуры падключэння Анжэла Генадзьеўна. – Некаторым патрэбна SIM-карта для перагавораў, камусьці – толькі інтэрнэт. У кожнага сваё пажаданне. Зыходзячы з гэтага, раім кліенту найбольш выгаднага аператара мабільнай сувязі, тарыфны план і г. д.

У новым салоне аказваюцца абсалютна ўсе паслугі кампаніі МТС.

– У нас можна падключыцца да мабільнага аператара, папоўніць баланс, аплаціць растэрміноўку, пагасіць запазычанасць, замяніць нумар тэлефона, SIM-карту і скарыстацца іншымі паслугамі, якія аказваюць буйныя салоны сеткі МТС, – дадала Анжэла Мяцеліца.

Акрамя гэтага, там можна набыць і мабільны тэлефон.

– На дадзены момант у наяўнасці каля дзесяці мадэляў, – адзначыла прадпрымальнік. – Але, гэта пакуль. Кампанія абяцае павялічыць іх колькасць да трыццаці. Кожная мадэль будзе прадстаўлена ў трох колерах. Таму плануецца, што ў хуткім часе каля дзевяноста варыянтаў тэлефонаў будуць прапаноўвацца кліентам у гэтай гандлёвай кропцы.

Таксама Анжэла Мяцеліца патлумачыла, што, калі кліент убачыць на сайце кампаніі мадэль тэлефона, якога няма ў наяўнасці, то яго можна заказаць і праз некаторы час атрымаць у салоне.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *