Знайсці незвычайнае ў паўсядзённасці

“Захворванне” XXI стагоддзя – чалавечы аўтаматызм. З аднаго боку, ён дапамагае не растрачваць вялікую колькасць энергіі. Калі мы робім штосьці механічна, “на аўтамаце” – працуем ці адказваем на чарговае паведамленне ў сацыяльных сетках – эканомім сілы на асэнсаванні сваіх дзеянняў. З іншага боку, такая “выключанасць” самасвядомасці, якую міжвольна набываем з-за хуткага рытму жыцця, не дае ў поўнай меры атрымаць асалоду ад звычных рэчаў, дробязяў, на якія папросту не звяртаем увагу.

подпис

Напрыклад, раённая газета. Менавіта ў ёй найбольш поўна адлюстроўваецца жыццё Прыдруцкага краю: самае незвычайнае, кранальнае і цікавае заўсёды трапляе на яе старонкі. Галоўнае, каб чытач захацеў звярнуць на гэта ўвагу, паглядзеў фота, прачытаў самыя цікавыя для яго матэрыялы і адчуў, што яму ўдалося трапіць у плынь жыцця роднай зямлі.

Праводзячы “Дні падпісчыка”, карэспандэнты “Зары над Друццю” ў размове з чытачамі неаднаразова заўважалі: прадстаўнікі старэйшага пакалення выпісваюць раёнку на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў і застаюцца верныя традыцыям нягледзячы на абставіны. І чытаюць – ад старонкі да старонкі. Але і маладзейшае пакаленне не застаецца ў баку.

– Больш за ўсё падабаюцца матэрыялы пра землякоў, іх дасягненні, – распавядае адна з нашых пастаянных падпісчыц Іна СІДАРОВІЧ, якая працуе поварам у СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага. – Цікавыя таксама матэрыяла пра моладзь, бо менавіта яна рухае жыццё наперад. Можна сказаць, што “Зара над Друццю” – газета, якая ў простым жыцці знаходзіць штосьці незвычайнае і распавядае аб гэтым.

Сучасныя магчымасці дазваляюць нашым падпісчыкам не толькі чытаць газету на папяровым носьбіце, але і пакідаць каментарыі ў сацыяльных сетках. І вельмі выдатна, што такім чынам адлюстраванне грамадскага жыцця становіцца нашай агульнай справай. Паважаным чытачам раённай газеты трэба толькі вылучыць некалькі “неаўтаматычных” хвілін, каб да яе далучыцца.

Чытайце і выпісвайце “Зару над Друццю” – газету пра самае цікавае і незвычайнае на Бялыніччыне!

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *