У памяць пра пісьменніка

У Магілёве аб’яўлены VIII Міжнародны літаратурны конкурс, прысвечаны памяці пісьменніка Канстанціна СІМАНАВА і Году малой радзімы.

Традыцыйна яго праводзяць Магілёўскае аддзяленне РГА “Русское  общество” сумесна з абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Смаленскім і Бранскім аддзяленнямі Саюза пісьменнікаў Расіі пры падтрымцы пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, сродкаў масавай інфармацыі Беларусі і Расіі ў трох намінацыях: “паэзія”, “малая проза”, “пераклад”.

Тэматыка літаратурнага конкурсу:

  1. “Здравствуй, мой ровесник из мирного XXI века,..” (сачыненне ў жанры пісьма) – для ўдзельнікаў ва ўзроставай катэгорыі ад 15 да 18 гадоў;
  2. “И кажется, что не было войны,..” (творы, прысвечаныя Канстанціну Сіманаву, гераічнай абароне Магілёва і падзеям лета 1941 года, Вялікай Перамозе ў маі 1945 года, Году малой радзімы ў Беларусі, антываеннай тэматыцы, якія заклікаюць да міру ва ўсім свеце, светаўспрымальныя – аб чалавечых каштоўнасцях у сучасным грамадстве) – для ўзроставых катэгорый ад 18 да 35 гадоў і старэй за 35 гадоў.
  3. Пераклад на беларускую мову верша К. Сіманава “Дом друзей” ці “Майор привез мальчишку на лафете…” – для ўдзельнікаў узроставых катэгорый ад 18 да 35 гадоў, старэй за 35 гадоў.

Патрабаванні да афармлення работ:

Творы павінны быць надрукаваны на адным баку ліста фармату А4 (не больш за 3 лісты) у праграме Word: тып файла rtf, шрыфт Times New Roman, памер шрыфту – 15 пунктаў.

Назва файла: напрыклад, “Іванова М.А. – малая проза – 21 год”.

У электронным лісце ў графе “Тэма” патрэбна ўказаць прыкладна так: “Конкурс-Сіманаў-Проза-16 гадоў (Іванова Марыя Аляксандраўна)”.

На асобным лісце ўдзельніку неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па-бацьку, дату нараджэння, месца працы (вучобы), адрас электроннай пошты, кантактны тэлефон.

Конкурсныя работы дасылайце з 1 жніўня па 1 лістапада (з пазнакай: “Конкурс-Сіманаў-намінацыя-узрост- прозвішча”) на электронны адрас: elena.opidovich@ mail.ru.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *