Адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў “Мы сваёй Беларуссю ганарымся!”

Па 30 верасня бягучага года  праводзіцца адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў “Мы сваёй Беларуссю ганарымся!”.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Конкурс праводзіцца з мэтай уключэння шырокіх слаёў насельніцтва ў сацыяльна-культурнае жыццё краіны, папулярызацыі нацыянальнага набытку Беларусі, прапаганды ведаў пра выдатных дзеячаў, матэрыяльнай і духоўнай гісторыка-культурнай спадчыны, дасягненняў у галіне навукі, аховы здароўя, эканомікі і інш., выхавання ў беларускіх грамадзян пачуцця патрыятызму і гонару за сваю дзяржаву, стымулявання цікавасці да гісторыі і культуры рэгіёнаў, пашырэння магчымасцяў для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў праекта.

На конкурс прадстаўляюцца фатаграфіі і відэаролікі, якія створаны ўсімі даступнымі спосабамі.

Лаўрэаты і пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі. У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці таксама будзе арганізавана выстава і прэзентацыя лепшых твораў удзельнікаў конкурсу.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *