Неэфектыўна

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў эфектыўнасць выкарыстання платы, якая паступіла ад насельніцтва за пражыванне ў арэндным жыллі.

Вынікі эфектыўнасці выкарыстання арэнднага жылля ў г. Магілёве разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Кантралёры выявілі шматлікія недахопы, у ліку якіх неналежны ўлік жылля, яго неэфектыўнае выкарыстанне (устаноўлена больш за 60 пустых жылых памяшканняў), адсутнасць тэхпашпарта і неправядзенне дзяржрэгістрацыі, незабеспячэнне своечасовага правядзення рамонту і спагнання даўгоў па арэнднай плаце (1,3 тыс. наймальнікаў мелі пратэрмінаваную звыш 2-х месяцаў запазычанасць на суму больш за 200 тыс. рублёў).

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *