Праверылі эфектыўнасць работы СЭЗ “Магілёў”

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці функцыянавання свабоднай эканамічнай зоны “Магілёў”.

Адзначаны істотны ўплыў СЭЗ “Магілёў” на эканоміку вобласці (у 2015-2017 гг. доля яе рэзідэнтаў у асноўных макраэканамічных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці складала 15-52%).

Разам з тым, паводле ацэнкі калегіі Камітэта, СЭЗ функцыянуе не дастаткова эфектыўна. Актывізацыі працэсаў арганізацыі на яе тэрыторыі высокатэхналагічных, інавацыйных вытворчасцяў не назіраецца.

У апошнія гады ў развіцці СЭЗ “Магілёў” намеціўся шэраг негатыўных тэндэнцый. У іх ліку: стратная праца асобных яе рэзідэнтаў, зніжэнне ўзроўню ўкладзеных інвестыцый і адгружанай інавацыйнай прадукцыі, скарачэнне сярэдняспіскавай колькасці работнікаў, невыкананне рэзідэнтамі СЭЗ у поўным аб’ёме прадугледжаных заканадаўствам крытэрыяў эфектыўнасці іх дзейнасці, зніжэнне колькасці рэзідэнтаў, недастатковы ўзровень зарабатнай платы ў асобных з іх, парушэнні рэзідэнтамі СЭЗ заканадаўства аб знешнеэканамічнай дзейнасці, непрыняцце належных мер па ахове навакольнага асяроддзя.  

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *