Выкарыстанне сродкаў у ЖКГ

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры правядзенні маніторынгу выяўлена незаконнае атрыманне прадпрыемствамі жыллёвакамунальнай гаспадаркі вобласці бюджэтных сродкаў на суму больш за 400 тыс. рублёў у 2015-2016 гг.

Камунальнікі завысілі планава-разліковыя цэны на паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення, уключыўшы ў іх звышнарматыўныя накладныя выдаткі, страты вады і іншыя неабгрунтаваныя налічэнні, што прывяло да незаконнага павелічэння бюджэтнага субсідзіравання.

Па выніках маніторынгу 178 тыс. рублёў парушальнікі добраахвотна вярнулі ў бюджэт, адлічэнне яшчэ 236 тыс. рублёў, а таксама працэнтаў за карыстанне грашовымі сродкамі знаходзяцца на кантролі Камітэта.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *