Залог поспеху

кейзАб планах на сёлетнюю ўборачную кампанію, ступені падрыхтаванасці матэрыяльнатэхнічнай базы гаспадарак раёна і заахвочванні іх работнікаў журналістуЗары над Друццюраспавядае начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзяніс КЕЙЗЕРАЎ.

– Дзяніс Аляксандравіч, раскажыце аб планах на бягучую ўборачную кампанію.

– Агульная плошча ўборкі складае 14705 га, з іх 700 га – кукурузы на зерне. У ААТ “Аграсэрвіс” убяруць 850 га азімых і 940 га яравых, у ААТ “Бялынічы” – 1450 га і 1485 га збожжавых культур адпаведна, у СВК “Калгас “Радзіма” – 1980 га і 1803 га,       ААТ “Новая Друць” убярэ ўраджай азімых і яравых на 2110 га і 2594 га, ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” – на плошчы 738 га і 860 га. Рапс гаспадаркам раёна трэба сабраць з 2355 га, насенне шматгадовых траў – з 546 га.

– Як умовы надвор’я паўздзейнічалі на чаканы ўраджай?

– З-за неспрыяльных метэаралагічных умоў, якія сёлета напаткалі нашых аграрыяў, мы чакаем зніжэнне ўраджайнасці збожжавых культур на 7 – 10% у параўнанні з папярэднім годам.

– У якім стане знаходзяцца ўборачныя камбайны? Іх экіпажы ўкамплектаваны?

– Функцыянуе 96% тэхнічнай базы: з 53 машын у працоўным стане знаходзіцца 51. Экіпажы іх поўнасцю гатовы да працы. Дарэчы, сёлета на ўборку ўраджая накіраваны 22 работнікі з 8 арганізацый раёна. Яны будуць працаваць у якасці камбайнераў, памочнікаў, рабочых на зернетаках і ўнясуць свой важкі ўклад у нашу агульную вялікую справу – забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.

– Наколькі гатовыя да “гарачай” сельскагаспадарчай пары склады і зернесушыльныя комплексы?

– У гаспадарках раёна налічваецца 14 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў і 40 складоў для захавання насеннага і фуражнага збожжа. Невялікая частка памяшканняў, якія яшчэ не прайшлі дэзынфекцыю, у хуткім часе будуць уведзены ў эксплуатацыю. Таму можна сказаць, што падрыхтоўка іх амаль што завершана.

– Ці плануюцца ў бягучым годзе новаўвядзенні ў сістэму заахвочвання работнікаў, занятых на ўборцы?

– Новаўвядзенняў сёлета не плануецца. Але традыцыі мінулых гадоў захаваюцца: напрыклад, “тысячнікаў” – вадзіцеляў і камбайнераў, хто намалаціў і перавёз першую і наступныя тысячы тон збожжа, РК прафсаюза АПК адзначыць памятнымі падарункамі і грашовымі прэміямі.

Гутарыла Алена БЫКАВА.

ai.takara@mail.ru

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *