Пражыць адно жыццё – выратаваць дзясяткі

На святочным канцэрце, прысвечаным 165-годдзю з дня заснавання пажарнай службы Беларусі, актавая зала кінатэатра “Зорка” сабрала мужных і адважных людзей, якія гатовы прыйсці на дапамогу на працягу дваццаці чатырох гадзін у суткі, якім па плячы любыя цяжкасці і самыя складаныя задачы, бо яны сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічала і шмат ганаровых гасцей: старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, начальнік РАУС Сяргей КРАСНОЎ, ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА, начальнікі міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз Беларусі Дзяніс ВІННІКАЎ, аддзялення Дэпартамента аховы МУС краіны Аляксандр ДУДКІН, райаддзела Следчага камітэта Дзмітрый НАЛІВАЙКА, пракурор раёна Віталь КАВАЛЁЎ, суддзя раённага суда Аксана ЗАГОРСКАЯ, дырэктары ПМК № 241 Уладзімір РАМАНЕНКА і ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юрый ЗАБЛОЦКІ.

Напярэдадні прафесійнага свята ратавальнікаў у абласным упраўленні МНС падвялі вынікі працы за першае паўгоддзе. У рамках калегіі ва ўрачыстай абстаноўцы лепшым работнікам былі ўручаны ўзнагароды. За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, узорнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны і супрацоўнікі РАНС.

Чарговае спецыяльнае званне на адну прыступку вышэй прадугледжанага па пасадзе – прапаршчык унутранай службы – прысвоена вадзіцелю ПАВП № 14 Аляксандру ЛАХТАНАВУ. Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі адзначаны вадзіцель ПАВЧ № 1 Уладзімір ЗАРУБСКІ. Нагрудным знакам “Выдатнік” узнагароджаны камандзір аддзялення ПАВП № 15 Кірыл КАСЦОЎ, “165 гадоў пажарнай службе” – начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ і вадзіцель ПАВЧ № 1 Аляксандр ШЧУРАКОЎ.

З уступным словам звярнуўся да прысутных Віталь Воранаў:

– Сёння па-рознаму можна меркаваць аб мінулым, але гісторыя ёсць гісторыя. Задачы пажарнай службы, незалежна ад палітычных павеваў і развіцця грамадства, застаюцца нязменнымі – гэта абарона здароўя і жыцця людзей, а таксама барацьба з пажарамі.

У сваёй прамове Віталь Валянцінавіч падкрэсліў, што поспех працы пажарных заключаецца ў цесных сувязях з органамі ўлады, сілавымі структурамі, арганізацыямі і працоўнымі калектывамі раёна. І ад імя ўсіх супрацоўнікаў падзякаваў ім за ўзаемадзеянне па пытаннях забеспячэння бяспекі грамадзян. Асобныя словы ўдзячнасці гучалі на адрас ветэранаў за іх актыўную жыццёвую пазіцыю, дапамогу ў выхаванні маладога пакалення.

За значны ўклад у прадухіленне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў першым паўгоддзі 2018 года Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення ўзнагароджаны старшы інжынер групы арганізацыі функцыявання ДСПЛНСіГА Ілья ЦІКУНОЎ, граматы таксама ўручаны камандзірам аддзяленняў ПАВП № 14 Юрыю ДОЛГАМУ, ПАВП № 13 Аляксандру КАЗЛОВУ, дыспетчару ЦАК Кірылу ГАРБЫЛЁВУ. Каштоўным падарункам у выглядзе наручных гадзіннікаў узнагароджаны начальнікі ПАВП № 14 Дзмітрый БАРАНАЎ, ПАВП № 11 Аляксандр ШУТ, камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 Станіслаў МЯДЗВЕДЗЕЎ.

баранов

Ад імя раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама выступіў Андрэй Ганчук, які пажадаў ратавальнікам паменш баявых выездаў, падзякаваў за тое, што ў момант, калі ў чыйсьці дом прыходзіць бяда і людзі набіраюць “101”, пажарныя смела змагаюцца са стыхіяй.

За значны ўклад у прадухіленне, ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў 2018 годзе і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровую грамату райвыканкама Андрэй Аляксандравіч уручыў камандзіру аддзялення ПАВЧ № 1 Яўгену ШУТОВУ.

Павіншаваў з прафесійным святам ратавальнікаў ваенны камісар Мікалай Гамолка і ўзнагародзіў начальніка РАНС Віталя Воранава нагрудным знакам “100-годдзе ваенных камісарыятаў”, а граматай – Ілью Цікунова, за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па падтрыманні баявой мабілізацыйнай гатоўнасці. Юбілейным медалём “90 гадоў Бялыніцкай міліцыі” ўзнагародзіў начальніка РАНС Сяргей Красноў, а юбілейную манету “5 гадоў Дзяржаўнаму камітэту” ўручыў Дзяніс Віннікаў.

Шмат слоў віншаванняў адрасаваў ратавальнікам Уладзімір Раманенка, які ад імя калектыву будаўнікоў падарыў працаўнікам РАНС каштоўны падарунак.

У сваю чаргу, за ўзаемадзеянне падзячнымі лістамі і памятнымі медалямі “100 гадоў савецкай пажарнай ахове” Віталь Воранаў узнагародзіў Сяргея Краснова, Мікалая Гамолку, Уладзіміра Раманенку, а падзячным лістом – дырэктара лясгаса Юрыя Заблоцкага.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыву і высокую эфектыўнасць працы, асабісты ўклад у забеспячэнне пажарнай бяспекі раёна, а таксама ў сувязі з прафесійным святам аб’яўлена падзяка камандзіру аддзялення ПАВЧ № 1 Дзмітрыю МАРДАЧОВУ, пажарным ПАВП № 15 Віктару БЯЛОВУ, ПАВП        № 15 – Аляксандру КАСТРОВУ.

Старшыня раённага аддзялення ветэранскай арганізацыі “Спасатель” Станіслаў БУРКО выказаў словы ўдзячнасці ўсім тым, хто доўгія гады ствараў гісторыю РАНС і адзначыў, што толькі прафесіяналізмам і добрасумленнымі адносінамі да справы, ведамі і навыкамі можна справіцца з задачамі, якія сёння стаяць перад ратавальнікамі.

Памятным медалём “100 гадоў савецкай пажарнай ахове” Станіслаў Фёдаравіч узнагародзіў ветэранаў пажарнай службы Віктара МЕЛЬНІКАВА,  Яўгена БАРАНОЎСКАГА, Міхаіла БАРБАРЧЫКА, Васіля МАРДАЧОВА, Уладзіміра ПАЛОННІКАВА, Аляксандра СНЫТКО, Уладзіміра ЦАБРОВА, Мікалая ЦУМАРАВА, Аляксея ШУТОВА, Сяргея ШЧЭРБІЧА, першага намесніка начальніка РАНС Аляксандра САДОЎСКАГА, старшага інспектара ІНіП Юрыя МАРОЗАВА, намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні РАНС Кацярыну СЯЛІЦКУЮ, інспектара ІНіП Дзмітрыя ШАЎЧОНКА і Аляксандра Шута.

бурко

Светлую памяць тых, хто гераічна загінуў на баявым пасту, прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.

Святочны настрой прысутным падчас мерапрыемства дарылі салісты РЦК, удзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Імпульс”, у лік якіх уваходзіць супрацоўнік РАНС Ілья Цікуноў, артысты эстраднай вакальнай студыі “Колеры”. Завяршыў святочны канцэрт Дзяніс ДЗЕРАВЯШКІН, які выканаў “Гімн ратавальнікаў”.

морозов

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *