Эфектыўнасць работы пацвярджаюць паказчыкі

АдамовичНапярэдадні прафесійнага святаДня работнікаў гандлюстаршыня праўлення райспажыўтаварыства Тамара АДАМОВІЧ завітала ў прэсцэнтр рэдакцыі райгазетыЗара над Друццю”, каб расказаць аб працы гандлёвай галіны райста.

Тамара Рыгораўна, раскажыце, што ўяўляе сабой райста сёння? Які ахоп абслугоўвання насельніцтва, колькі гандлёвых кропак?

– На сённяшні дзень райспажыўтаварыства абслугоўвае насельніцтва Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў з агульнай колькасцю 32,3 тысячы жыхароў. Для гэтага ажыццяўляюць сваю дзейнасць 103 магазіны, 63 з якіх размешчаны ў сельскай мясцовасці. Жыхароў 114 малых населеных пунктаў, 2 тысячы чалавек, у якіх няма стацыянарных гандлёвых аб’ектаў, абслугоўваюць восем аўтамагазінаў.

– Што змянілася пасля далучэння Круглянскага райста?

– Нам не хапала нагрузкі на аднаго спецыяліста, таму і выказалі жаданне прыняць гандлёвыя аб’екты суседняга раёна. У сувязі з далучэннем палепшыліся фінансавыя паказчыкі. У месяц мы маем ад 700 да 800 тыс. руб. выручкі.

– Як спрацавалі ў першым паўгоддзі бягучага года?

– За першае паўгоддзе сярэднямесячны тавараабарот на аднаго жыхара раёна склаў 91, 8 руб. (па сістэме аблспажыўсаюза – 74, 3 руб.). Адзін з самых высокіх паказчыкаў у вобласці мае райста і па рэалізацыі тавараў на аднаго сельскага жыхара – 90, 4 руб., пры сярэднеабласной – 68, 8 руб.

За 6 месяцаў тавараў айчыннай вытворчасці прададзена на 12928 тыс. руб., або 93 % ад усяго тавараабароту.

Дарэчы, 25 % тавараабароту ўсіх гандлёвых кропак, якія размешчаны на тэрыторыі двух раёнаў, атрымана з дапамогай банкаўскіх плацёжных картак.

Адзначу таксама, што за паўгоддзе ўдалося забяспечыць прагнозныя параметры па развіцці рознічнага тавараабароту грамадскага харчавання і вытворчасці ўласнай прадукцыі.

Для арганізацыі вольнага часу моладзі і дзяцей у горадзе праведзена мадэрнізацыя кафэ “Руская тройка” ў піцэрыю. Аб запатрабаванасці паслуг дадзенага аб’екта гаворыць рост аб’ёмаў продажы за 6 месяцаў – больш чым у 1,5 раза.

– Якая работа праводзіцца ў мэтах павышэння якасці гандлёвага абслугоўвання сельскіх жыхароў?

– У бягучым годзе актыўна праводзім працу па пераводзе магазінаў аграгарадкоў на стопрацэнтнае самаабслугоўванне, што дадаткова дазволіць павялічыць іх тавараабарот на 30-40 %. Таксама адноўлена работа двух магазінаў у сельскай мясцовасці – вёсках Вялікі Кудзін і Сцёхаў.

– Ці складана ўтрымаць мясцовых пакупнікоў у сучасных умовах развітых гандлёвых сетак і якім чынам прыцягваеце кліентаў?

– Улічваючы канкурэнцыю, якая расце ў гандлёвай сферы, праўленне райста прымае ўсе магчымыя меры па нарошчванні аб’ёмаў рознічнага тавараабароту. Гэта і выязны гандаль на рынкі Бялынічаў, Магілёва і іншых гарадоў, і арганізацыя трохразовага наведвання аўтамагазінамі малых населеных пунктаў, падоўжаныя рэжымы працы гандлёвых кропак, прадметная праца з асартыментам, маніторынгі коштаў, максімальнае аснашчэнне гандлёвых прадпрыемстваў аплатнымі тэрміналамі, актыўная праца з крэдытнымі картамі “Халва” і “Магніт”.

– Якая колькасць работнікаў задзейнічана ў райспажыўтаварыстве?

– У сістэме райста працуюць 522 чалавекі, 288 з якіх – у гандлёвай галіне, 51 – у грамадскім харчаванні. Нагрузка на аднаго работніка прылаўка ў сярэднім за першае паўгоддзе склала 14, 7 тыс. руб. пры планавай, якая зацверджана праўленнем Белкаапсаюза, – 12 тыс. руб.

Сярэднямесячная заработная плата за 6 месяцаў склалася ў гандлі ў памеры 600 рублёў.

– Калектыў у вас даволі вялікі. Як удаецца трымаць дысцыпліну і парадак, дасягаць паспяховых вынікаў і высокіх паказчыкаў?

– У нас створана камісія па працоўнай дысцыпліне, у склад якой уваходзіць тры чалавекі. Згодна загадзя складзенага графіка, як у працоўныя, так і ў выхадныя дні, яна выязджае для праверкі ў розныя гандлёвыя аб’екты як нашага, так і Круглянскага раёнаў.

Акрамя гэтага, штодня фіксіруецца час адкрыцця і закрыцця нашых гандлёвых кропак. Але, адзначу, што з часам работнікі магазінаў не лічацца. За гэта ім ідзе, хай не вялікая, але даплата. Асабліва стараемся сачыць за якасцю абслугоўвання. Вядома, дзе ёсць дысцыпліна, там будуць і паказчыкі.

Вынікі штодзённай сумеснай працы бачныя ў дыпломах, граматах і падзяках, якія ўручаюць як праўленню райста, так і супрацоўнікам асабіста.

На выязной калегіі гандлю аблвыканкама, якая днямі прайшла ў Магілёве, былі падведзены вынікі працы за 6 месяцаў 2018 года. Падчас яе, напярэдадні чарговага прафесійнага свята работнікаў гандлю, Бялыніцкаму райспажыўтаварыству ўручаны Дыплом за стабільнае развіццё прадпрыемства, а загадчыку магазіна ў вёсцы Ермалавічы Ларысе ГАЎРЫЛЕНКА аб’яўлена падзяка Міністэрства гандлю.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *