Першых “тысячнікаў” вітаюць у Вішове
Першыя “тысячнікі” СВК “Калгас “Радзіма” і Бялыніччыны (справа налева) Валянцін Якушаў, Мікалай Дарэчкін, Віктар ВАСІЛЬЕЎ, Юрый ЗАЙЦАЎ, Ігар ШЧОЛУХАЎ, Васіль ЛЯНЬКОЎ, Аляксандр МІТКЕВІЧ і Уладзімір СТАРАВОЙТАЎ.
Чатыры экіпажы камбайнаў “Нью Холланд” СВК “Калгас “Радзіма” першымі ў раёне запісалі на свае асабістыя рахункі па тысячы тон намалочанага збожжа. Дружныя тандэмы, якія склаліся шмат сезонаў таму назад, пачуццё локця і сяброўская ўзаемападтрымка, – вось галоўныя складнікі іх працоўных дасягненняў.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Мікалай ДАРЭЧКІН і яго памочнік Валянцін ЯКУШАЎ у чацвер намалацілі 1015,9 тоны зерня і сталі першымі ў раёне і трэцімі ў вобласці, хто перасягнуў тысячны рубеж з пачатку жніва 2018 года.
Гэты рубеж па намалоце зерня пераадолелі яшчэ тры экіпажы СВК “Калгас “Радзіма”.
Тэкст і фота
Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.
svetlanos80@mail.ru