Падняў руку на родную сястру

Да года пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 1 год асуджаны жыхар вёскі Ермалавічы Н. за злачынства, прадугледжанае арт. 186 КК РБ.

Інцыдэнт адбыўся напрыканцы мая бягучага года. А дзясятай гадзіне раніцы Н. ужо знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, быў узбуджаны і агрэсіўна настроены. Дома маці папракнула сына тым, што з раніцы ён “пад градусам”, той раззлаваўся і паміж імі пачалася сварка. За маці заступілася сястра Н., зрабіла мужчыне заўвагу і папрасіла, каб ён павініўся перад блізкім чалавекам. Але гэта яшчэ больш раззлавала мужчыну. У парыве гневу Н. схапіў сястру за  адзенне і паваліў на зямлю. Тая пачала крычаць. Тады ён стаў сціскваць ёй шыю, каб сястра не крычала. Пры гэтым выказваў пагрозы забіць яе, але сур’ёзнага намеру на забойства, як прызнаўся потым падчас допыту супрацоўнікам РАУС, не меў. Да іх падбегла маці і пачала разнімаць дзяцей. Сястра Н. патэлефанавала ў райаддзел міліцыі. Судова-медыцынская экспертыза паказала, што ў яе на шыі ёсць сінякі, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

Грамадзянін Н. прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым, што стала змякчальнай абставінай пры вынясенні прыгавору. Але абцяжарваючай абставінай з’явілася алкагольнае ап’яненне. Мабыць, наогул было б лепей не піць?..

Таццяна КОЗЫРАВА,

старшы следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *