Прымаюць неабходныя меры

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны ход выканання ў г. Бабруйску асобных мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка” на 2016-2020 гады і выкарыстанне бюджэтных сродкаў.

Бабруйскім гарвыканкамам, мясцовымі органамі кіравання і ўстановамі адукацыі ў цэлым прымаюцца неабходныя меры па іх выкананню.

Разам з тым асобныя праграмныя паказчыкі ў 2016-2017 гг. не былі дасягнутыя. У сферы адукацыі г. Бабруйска не ў поўнай меры вырашаны праблемы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўстаноў і іх укамплектавання кваліфікаванымі кадрамі.

Пры гэтым выкананне заканадаўства пры расходванні бюджэтных сродкаў у поўнай меры не забяспечваецца, мае месца іх нерацыянальнае выдаткоўванне пры ажыццяўленні закупак.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *