Градус небяспекі

Нецвярозыя кіроўцы за рулём — адна з асноўных праблем, з якой пастаянна сутыкаюцца работнікі дзяржаўтаінспекцыі раёна.

2-га жніўня на 54 км аўтадарогі Шклоў-Бялынічы-Прыгані экіпаж АДАІ РАУС спыніў камбайн, якім кіраваў жыхар аг. Іскра. Вадзіцель быў з яўнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. Праходзіць медагляд кіроўца адмовіўся. Ад кіравання транспартным сродкам механізатар быў адхілены. Зараз нецвярозаму камбайнеру пагражае штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *