У спартзале ФАКу “Друць” прайшла спартландыя, прысвечаная 55-годдзю беларускіх студэнцкіх атрадаў

У спартзале ФАКу “Друць” прайшла спартландыя, прысвечаная 55-годдзю беларускіх студэнцкіх атрадаў. Арганізатарамі спартыўнага свята выступілі райкам ГА “БРСМ”, сектар спорту і турызму райвыканкама і МЦ “Ветразь”.

уч-ки

У спартландыі прынялі ўдзел байцы студэнцкіх атрадаў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага і СШ № 2, якія працавалі ў гэтым сезоне на добраўпарадкаванні ў Бялынічах і ў лесагадавальніку лясгаса. Для рабят былі падрыхтаваны розныя эстафеты. Яны бегалі і скакалі з мячамі і абручамі, “веславалі на байдарках”, перасоўваючыся ўпрысядку з гімнастычнымі палкамі ў руках, трапна кідалі тэнісныя мячыкі ў кошык і г. д. Капітаны каманд сапернічалі ў ведах па гісторыі студатрадаўскага руху.

бар'ер

вада

мяч2

Падводзячы вынікі выступлення, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля БАРОДЗЬКА і загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Васіль КРАЎЦОЎ падзякавалі хлопцам і дзяўчатам за праяўленыя ў спартландыі азарт і камандны дух. Яны адзначылі, што таксама дзякуючы добрасумленнай летняй працы студатрадаўцаў Бялынічы знешне абнаўляюцца, горад становіцца больш прыгожым.

Каманда-пераможца экалагічнага студатрада СШ № 1 была ўзнагароджана спартыўным інвентаром і квіткамі ў кінатэатр “Зорка” на любы кінасеанс, а ўсе рабяты заахвочаны салодкімі прызамі і памятнымі падарункамі. Іх прадаставілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і райкам ГА “БРСМ”.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *